Рэформа лацінкі
Тэзісна
Пытанне пра тое, з чаго пачынаецца літаратурная мова – альфабэт. Кірыліца – афіцыйны і найболей дасканалы альфабэт беларускай мовы – прызнацца, не пазбаўлены хібаў:
1) Ужыванне 3 літараў з дыякрытычнымі знакамі – ў, ё, й (пры тым, што дыякрытычныя знакі ў кірыліцы выглядаюць ненатуральна). Да того ж, гэта абсалютна неапраўдана для й, бо и ў сучаснай беларускай мове адсутнічае (атавізм).
2) Адсутнасць адпаведных ґрафэмаў для гукаў [дз’] і [дж]. Хаця намінальна дыґрафы дз і дж уваходзяць у беларускі кірылічны альфабэт.
3) Адсутнасць ґрафэмы Ґ, ґ для пазначэння выбухнога [ґ]. Хаця ў падручніках беларускай мовы існаванне такога гуку ўзгадваецца, аднак адсутнасць адпаведнай літары, прынамсі для варыятыўнага ўжывання, робіць немагчымым існаванне гуку ў сучаснай літаратурнай мове.
4) Ужыванне апострафа (’) і мяккага знака (ь), якія не пазначаюць ніякага гуку. Да таго ж, апостраф сярод слова непрыгожа выглядае на пісьме.
5) І, і пазначае гук [і], аднак у некаторых выпаках таксама і [ji] (напрыклад, іншы), а розніца вымаўлення ніяк не пазначаецца на пісьме.
Лацінка лічыцца меней дасканалым альфабэтам для беларускай мовы з-за адсутнасці ў лацінскім альфабэце многіх гукаў беларускай мовы, і, як вынік, увядзенне для пазначэння адсутных гукаў дыґрафаў і літараў з дыякрытычнымі знакамі. Аднак, лацінка, як альфабэт, які не з’яўляецца афіцыйным і стандартызаваным альфабэтам беларускай мовы, мае ўсе падставы для свайго далейшага развіцця. Лацінка, з аднаго боку, мае перавагу па некаторых пунктах перад кірыліцай (гл. вышэй п. 3–5), а, з другога боку, шляхам удасканалення можа знішчыць тыя хібы, якія робяць перавагу кірыліцы.
Датычна пэўнай традыцыі пісьма лацінкай, існых замацаваных правілаў, гэта як раз той выпадак, калі нявырашаная калісьці праблема набывае скамянелую форму і з часам сакралізуецца (што святое, тое нельга рушыць) – але ганарыцца такой “традыцыяй” няма як.
З гэтага прапаную:
1) Замест дыґрафаў ia, ie, io, iu увесці адпаведнікі заднешэрагавых гукаў [я], [е], [ё], [ю]. У беларускай, рускай, украінскай, польскай мовах зычныя, што йдуць пасля гэтых гукаў палатызуюцца. Але “адкрыта” – не перад зычнай, а ў пачатку слова, пасля галоснай – дадзеныя галосныя гукі не ўжываюцца, праз гэта самое іх існаванне часцей адмаўляецца, з-за непатрэбнасцю функцыянальнага і ўтылітарнага вылучэння. (Пастарайцеся, толькі шчыра паставіўшыся да задачы, вымавіць [рэха], а затым паўтарыць тое ж [э] у слове [л’эта] – другое слова будзе гучаць яўна з замежным акцэнтам. Прасцей будзе тым, хто разбіраецца ў францускай фанэтыцы, дзе выразна размяжоўваецца [е] (блізкае да беларускага [е]) і [](блізкае да беларускага [э]), [] (бел. [а]) і [а] (бел. [я]).
2) Адмовіцца ад дыґрафаў і ўвесці ґрафэмы для гукаў [дз’] і [дж]. Прытым [дз’] таго патрабуе найболей.
3) Адмовіцца ад дыґрафа і ўвесці ґрафэму для гуку [х].
4) Для гуку [ў] ужываць літару Ww замест Ŭŭ. Contra: у вялікай колькасці выпадкаў [ў] паходзіць сітуацыйна з [у]. Pro: а) [ў] таксама паходзіць і з [л], [в]; б) паводле IPA пазначаецца гук [ў] як [w]; в) Ŭŭ – ґрафэмы з дыякрытычнымі знакамі, а Ww – бяз іх.
5) Пазбавіцца польскага ўплыву і аддаць гуку [л] першынства перад [л’] ў альфабэтным парадку – [л] пазначаць праз Ll, для [л’] прызначыць іншую ґрафэму.
Крос-пост









